Парламенцкія выбары праходзяць сёння ў Польшчы. Падчас выбараў будуць абраны 460 дэпутатаў Сойма (ніжняй палаты парламента) і 100 членаў Сената (верхняй палаты). Партыя, якая здолее заручыцца падтрымкай большасці выбарнікаў, атрымае права на фармаванне ўрада. Калі адрыў пераможцы ад пераследнікаў будзе неістотным, давядзецца ствараць кіруючую кааліцыю.

Найбольшай папулярнасцю ў насельніцтва карыстаецца правацэнтрысцкая партыя «Грамадзянская платформа» пад кіраўніцтвам прэм’ер-міністра Дональда Туска.
Па дадзеных сацапытанняў, ёй былі гатовыя аддаць галасы 35,5% выбарнікаў. Кансерватыўная партыя «Закон і справядлівасць», якая ўзначальваецца былым кіраўніком урада Яраславам Качыньскім, можа разлічваць на падтрымку 29,1% выбарнікаў.

Калі «Грамадзянская платформа» пераможа на парламенцкіх выбарах, яна стане першай партыяй з 1989 года, якая зробіць гэта два разы запар.

У 2007 году партыя Туска набрала 41,5% галасоў,
у той час як «Закон і справядлівасць» — толькі 32,1%. Пасля гэтага «Грамадзянская платформа» сфармавала кааліцыю з цэнтрысцкай Польскай народнай партыяй.

Выбарчыя ўчасткі зачыняцца ў 21:00 па мясцовым часе.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?