Віктару Івашкевічу прысвячаецца

Першы дождж. Я не іду на акцыю.
Подых восені і поўня над горадам…
Першы раз я не іду на акцыю —
Не стучыць мне сэрца цяжкім молатам.

Хай не нервуюцца менты, адпачываюць хай,
Бо зальюць дажджы сумленне людскае
І патонуць сотні воўчых зграй:
Той, каго цкуюць і хто цкуе.

Першы раз я не іду на акцыю…
Хай ляжыць на нарах нехта покатам…
Перамогу злую ў лясах кую —
Брытвай па вачах, луной над горадам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0