Будучая зіма ў Еўропе будзе вельмі халоднай, папярэдзілі сёння брытанскія метэаролагі. Адпаведныя высновы навукоўцаў ужо прадстаўленыя міністрам ўрада Злучанага каралеўства.
«Варта рыхтавацца да моцных і зацяжных халадоў», — прагназуюць яны.
Метэаролагі зрабілі свае высновы на аснове аналізу акіянскіх змен тэмпературы і інтэнсіўнасці плыняў Атлантычнага акіяна, якія, на думку навукоўцаў, вызначаюць характар зімы ў краінах Еўропы.
Больш за тое, альтэрнатыўнае фундаментальнае даследаванне Метэаралагічнай службы Вялікабрытаніі, якая ўваходзіць у склад Міністэрства абароны, паказвае, што
Еўропа, «магчыма, уваходзіць у новы малы ледавіковы перыяд, калі значна ўпадзе сярэднесутачная тэмпература паветра».
Такое рэзкае змяненне клімату Еўропы ўжо назіралася 300 гадоў таму, калі незвычайна халодныя зімы стаялі на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў.