10 кастрычніка ў судзе над Дзмітрыем Канавалавым і Уладзіславам Кавалёвым была дапытана сястра апошняга Таццяна Казякова. Яна праходзіць у якасці сведкі па падзеях у Віцебску ў першай палове 2000-х гадоў.

У прыватнасці, размова ідзе аб узгаранні аўтамашыны ў двары дома, дзе жывуць Кавалёвы, ранняй вясной 2005 года. Сама Таццяна дату здарэння не памятае. Як высветлілася, аб тым, што пажар адбыўся менавіта вясной 2005 года, на папярэднім следстве ёй сказаў следчы. Суду яна патлумачыла, што падчас пажару разам з братам знаходзілася дома і бачыла яго з акна кватэры. Пазней гэты пажар з братам яны не абмяркоўвалі.

Казякова заявіла, што ўзаемаадносіны брата з Канавалавым яе не цікавілі. Паводле яе слоў, Канавалаў бываў у іх дома рэдка. Ці часта яны сустракаліся, сказаць не змагла. Пры гэтым Казякова адзначыла, што іх маці адносіны сына з Канавалавым «не вельмі падабаліся», бо калі ён ішоў з ім гуляць, вяртаўся выпіўшы. Пра хобі Канавалава брат сястры нічога не расказваў. Пра нейкія піратэхнічныя захапленні самога Уладзіслава яна не ведае, ніякіх хімічных рэактываў у доме не бачыла.

На просьбу дзяржабвінаваўцаў ахарактарызаваць брата Казякова сказала:

«Спагадлівы, адказны, з сябе апошнюю кашулю зніме, каб дапамагчы. Кепскага нічога не магу сказаць».
Вымаўляючы гэтыя словы, Таццяна ледзь не заплакала. На пытанне суддзі Аляксандра Федарцова, ці мог бы брат у чым-небудзь адмовіць Канавалаву, Таццяна адказала сцвярджальна. «На крайнасці ён дакладна ніколі не пойдзе», — упэўнена заявіла яна.

На пытанне, чым цікавіўся Уладзіслаў Кавалёў, сястра адказала, што той захапляўся псіхалогіяй, шмат чытаў фантастыкі, збіраўся адкрыць сваю справу. Яна паведаміла прычыны ад’езду Кавалёва ў Мінск: ён збіраўся паступіць на курсы менеджменту.

Ці хацеў ён застацца пастаянна жыць у сталіцы, сястра не ведае. Ён застаўся ў Мінску, калі здолеў знайсці добрую працу і пачаў някепска зарабляць. Уладкавацца на курсы не атрымалася, сказала Таццяна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?