Фота Віктара Драчова.

Фота Віктара Драчова.

Неяк выкупіла гід па Беларусі славутай фірмы Bradt, выдадзены ў Маскве.
Ягоны аўтар — ангелец, мяркуючы па ўсім, добры чалавек, які шмат сюды прыязджаў з дабрачыннай дапамогай, шчыра любіць беларусаў і спрабуе іх зразумець. Але, вядома, распавесці можа толькі пра тое, што бачыў і як на свой ангельскі манер зразумеў. Яшчэ адна фішка — што тэкст перакладзены з ангельскай на расейскую ў Расіі, людзямі, якія тутэйшых рэаліяў не ведаюць. У выніку атрымалася надзвычай захапляльнае чытво.
Напачатку даведваемся, што нацыянальная наша кветка — лён, нацыянальная птушка — чорны бусел, жывёла — зубр, а нацыянальны спорт — хакей на лёдзе. Сярод святаў значыцца «Радауниста» — дзень памяці продкаў.

«Беларусы блізкія да сваёй зямлі, у іх моцная сувязь з прыродай і парой года. Вясну, лета і восень яны праводзяць, апрацоўваючы зямлю і рыхтуючыся да доўгай змрочнай зімы… Канцэпцыя пашыранай сям’і ў Беларусі жыве і квітнее. Штораз, калі я саджуся за стол разам са сваёй беларускай сям’ёй, галава дома бярэ кавалак хлеба, заплюшчвае вочы, падносіць лусту да твару, глыбока ўдыхае, сур’ёзна глядзіць мне ў вочы і ківае з зразумелай усмешкай».

Вядома, усё, што госць бачыць у экзатычнай краіне, ён прымае за традыцыю. Чаму пацверджанне асобны раздзельчык,

які называецца «Ритуальное унижение: бабушка».
Аўтар распавядае, як падчас нейкага застолля яму кінула бязмоўны выклік вясковая бабулька, хто каго перап’е.

«Бабуля сустрэла мой заклік» піць да дна «абсалютна абыякавым і абыякавым позіркам. Яна выдатна абрала момант: выціснуўшы з драматычнасці сітуацыі ўсё ўвагу, яна паднесла шклянку да вуснаў і павольна, але бесперапынна выпіла яе да дна, дакладным жэстам паставіла на стол і зноў зірнула на мяне з абыякавасцю, на гэты раз мяжуючай з пагардай. Я павінен быў убачыць прыкметы небяспекі і прысаромлены адступіць. Але я настойваў. І пакуль мая дурная бравада даводзіла мяне да бяды, яна захоўвала цвёрдасць рухаў, яснасць пагляду і відавочна мела намер атрымаць перамогу».

Карацей, наша бабулька ангельца перапіла.

У раздзеле пра нацыянальную літаратуру з’явіліся «Элоиза Паскевич», «Михас Харот», «Михась Линков» и «Павлик Трус». У Мінску з’явіўся «Пригород Третьяковское»
 — Траецкае прадмесце, наколькі я зразумела.

«Музычная гісторыя Беларусі ўяўляе сабой сумесь мастакоў і стыляў». Не, проста віват расейскім перакладчыкам… Што з сябе ўяўляе беларуская народная музыка? «Пастаяннымі тэмамі, што паўтараюцца на працягу стагоддзяў, былі прыгоды дынастычных сем’яў, а таксама апяванне сялянскага жыцця з аднаго часу года ў іншае».

Пра дынастыі — у мяне падазрэнне, што аўтару далі паслухаць «Старога Ольсу» са спевамі пра Радзівілаў…

Аўтар адзначае, як прыемную з’яву, аблегчаны дрэс-код у тэатрах, але і тое, што падчас спектакляў звіняць мабільнікі, а нехта яшчэ і адказвае на званкі.

Зімы на Беларусі не надта страшныя: «Вялікую частку часу тэмпература вагаецца каля -7, і рэгулярна і часта ідзе снег. У гэты час большасць людзей імкнуцца не выходзіць з хаты без неабходнасці і пакідаюць яго толькі дзеля працы або вучобы».

Наконт Вялікадня ў ангельскага госця засталіся «водачныя ўспаміны»: «на жаль, на стале была не толькі ежа», карацей, зноў небараку напаілі самагонам.

Рабіць прышчэпкі тым, хто едзе на Беларусь, рэкамендуецца ад гепатытаў, А і Б, шаленства, тыфу, слупняка, дыфтэрыі і паліямеліту, трэба браць з сабой сухое малако для кавы і туалетную паперу. Яшчэ — не варта дражніць мясцовых жыхароў сваймі буйнымі купюрамі, пра якія яны могуць толькі марыць.

Наконт вопраткі аўтар адзначае, што ўсе так імкнуцца паспяваць за модай, што ў мужчын гэта ператвараецца ў дэманстрацыю іміджа «мача»,

а жанчыны падкрэсліваюць свае фізічныя вартасці так адкрыта, як на Захадзе лічыцца непрыстойным.

Ёсць і пра рэстарацыі. «Калі вы вячэраеце з беларусамі, якія робяць заказ за вас, будзьце гатовыя да таго, што працэс будзе займаць невыносна шмат часу. Афіцыянтку паклічуць да стала грэблівай пстрычкай пальцаў і воклічамі: „Дзяўчына!“ І стануць дапытваць аб якасці тых або іншых страў, пра якія ўваходзяць у іх інгрэдыентаў, аб метадах падрыхтоўкі і падачы. У лепшым выпадку на пытанні адказваюць абыякавым і незацікаўленых выглядам, а часцей — хмурнай грымасай».

Уражваюць драматычныя расповеды, як аўтар праходзіў беларускую мытню, ездзіў на таксі і сутыкаўся з гатэльнымі самадайкамі. Асобны раздзел прысвечаны беларускай бюракратыі. Карацей, усё працытаваць немагчыма…

Экзотыка, карацей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?