10 кастрычніка ў судзе над абвінавачанымі ў тэракце ў мінскім метро і іншых злачынствах Дзмітрыем Канавалавым і Уладзіславам Кавалёвым працягнуўся допыт сведак па эпізодах пачатку
Так, Павел Шалатонаў, сусед Кавалёва, расказаў аб падрыве на расцяжцы, устаноўленай на сцежцы, Яўгена Куксёнка. Мяркуючы па матэрыялах справы, выбух адбыўся ў жніўні 2003 года. Шалатонаў дату не памятае, яму здаецца, што гэта адбылося ў 2004 годзе.
Выбух на сцежцы Шалатонаў апісаў як «проста пляскач». Пасля здарэння ён даведаўся, што хтосьці «пажартаваў», бо Кавалёў, які ішоў побач, адбягаў у бок на гару да нейкіх хлопцаў, якія назіралі збоку, і размаўляў з імі, але не ведаў, хто менавіта наладзіў гэты «жарт» — Кавалёў пра гэта не казаў. Раней на следстве сцвярджалася, што аўтарам «жарту» Кавалёў назваў Канавалава.
Ні пра якія выбухі ў пад’ездах, падпалы машын у сваім раёне ў Віцебску, што інкрымінуецца Канавалаву і Кавалёву, Шалатонаў не ведае.