На месцы пажару ў кіёску «Белсаюздрук» у Віцебску ў адну з начэй чэрвеня 2004 года не было знойдзена рэшткаў выбуховых прылад, напрыклад пластыкавай бутэлькі, нейкіх дэталяў. Гэта вынікае з фрагментаў зачытанага 10 кастрычніка ў судзе па справе Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва пратакола агляду месца здарэння супрацоўнікамі гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях і допыту аднаго з яго падпісантаў Максіма Дука. Суду ён катэгарычна заявіў, што калі ў пратаколе няма такіх звестак, значыць, ніякіх рэшткаў выбуховых прылад знойдзена не было.

Пры гэтым Дук сцвярджальна адказаў на пытанне, ці магла быць выкарыстана для ўчынення пажару запальная вадкасць. Прычынай пажару, што ўзнік паміж дахам і казырком, паводле яго слоў, стаў падпал — «занясенне пабочнай крыніцы ўзгарання», усе матэрыялы перадаваліся ў міліцыю, якая павінна была прызначыць экспертызу.

Як паведаміў Дук, унутры кіёска пашкоджанняў, прычыненых пажарам, не было.

Паводле слоў Таццяны Цімафеевай, якая працавала ў гэтым кіёску, тавар у ім быў прыведзены ў непрыдатнасць падчас тушэння агню пажарнай пенай. Сума ўрону ёй невядома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?