Адна з самых вядомых у свеце дысідэнтаў, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 1991 году Аун Сан Су Чжы з Бірмы далучылася да міжнароднай кампаніі ў абарону пераследуемага ўладамі Беларусі праваабаронцы, віцэ-прэзідэнта Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека Алеся Бяляцкага.

Даведаўшыся пра сітуацыю з вядомым беларускім праваабаронцам, Аун Сан Су Чжы падтрымала яго, накіраваўшы ў мінскае СІЗА паштоўку са словамі салідарнасці:

«Дарагі Алесь,

Спадзяюся ты зусім-зусім хутка выйдзеш на волю і апынешся сярод тваіх родных і сяброў, якіх у цябе вялікая колькасць ва ўсім свеце.

З найлепшымі пажаданнямі, Аун Сан Су Чжы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?