З наступнага месяца менскія маршрутныя таксі будуць хадзіць дакладна трымаючыся раскладу.

Пра гэта агенцтву «Менск‑навіны» паведаміў дырэктар установы «Сталічны транспарт і сувязь» Валер Шкуратаў.

Цяпер уладальнікі маршрутак узгадняюць у «Сталічным транспарце» графікі руху. У падразьдзяленьні прадпрыемства зьявіцца кантрольная служба, працаўнікі якой будуць адсочваць адпаведнасьць датрыманьня графіку на экспрэсных маршрутах. Рабіць гэта яны будуць на канцавых прыпынках.

Пры сур’ёзных адхіленьнях ад устаноўленага раскладу перавозчыкаў чакаюць штрафныя санкцыі. Пад сакавік інфармацыя наконт рэжыму працы экспрэсных маршрутаў зьявіцца на пачатковых і канцавых прыпынках гарадзкога пасажырскага транспарту.

Фота з сайту privet-minsk.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?