«Баюся, што гэты глабальны крызіс можа прыйсці і да нас».
«Мяркую, што калі мы з Расіяй будзем разам, мы з мінімальнымі стратамі пераадолеем гэты крызіс», — заявіў А. Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам Наўгародскай вобласці Расіі Сяргеем Міціным.
«У нас ёсць, што прапанаваць Расіі, у нас вялікая патрэба ў расійскіх рэсурсах. І калі мы сапраўды створым роўныя ўмовы, як гэта піша прэм’
вы можаце лічыць беларусаў навечна сваімі людзьмі»,— сказаў Лукашэнка.
Лукашэнка заявіў аб адсутнасці праблем ва ўзаемаадносінах з кіраўніцтвам Расіі.«У нас сапраўды цяпер добры дыялог, і няпраўда, што гэта напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у Расіі і парламенцкіх выбараў у Беларусі, якія адбудуцца ў наступным годзе. Тут няма ніякай палітычнай кан’юнктуры», — сказаў Лукашэнка.
«Мы даўно разумеем і ведаем, што такое Расія для Беларусі. Напэўна, і расіяне сёння пераканаліся наверсе, што такое Беларусь для Расіі.
Павінен быў прайсці пэўны перыяд для таго, каб Расія ўбачыла сапраўдных сяброў, сапраўдных прыліпалаў і сапраўдных ворагаў», — заявіў Лукашэнка.«Для нас вельмі важна быць разам. Мы гатовыя прапанаваць Расіі ўсё што заўгодна ў плане сельскагаспадарчай прадукцыі. Мы гатовыя калі не на 100%, то вялікую долю яшчэ дадаць на расійскім рынку», — прапаноўваў ён.
Каментары