Сёння ў пасольстве Польшчы ў Мінску адбыўся брыфінг для дыпламатычнага корпусу для азнаямлення са звесткамі апошняга апытання НІСЭПД, які праводзілі эксперты на чале з заснавальнікам НІСЭПД, прафесарам Алегам Манаевым.

Паводле сп-ра Манаева гутарка доўжылася дзве гадзіны, ў ёй удзельнічала прыкладна 25 дыпламатаў з розных краін.

Нагадаем, што ў мінулы чацвер брыфінг не адбыўся, бо незадоўга да яго пачатку праф. Манаеў быў затрыманы міліцыяй і ўтрымліваўся ў пастарунку амаль 3 гадзіны. У пятніцу падчас прэс-канферэнцыі Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што Манаеў быў затрыманы ў межах аперацыі па барацьбе з распаўсюджаннем наркотыкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?