Лідэр Аб’яднаных дэмакратычных сілаў заявіў у пятніцу, што ён “вельмі шкадуе” пра рашэньне Сойму Партыі БНФ адмовіцца ад супрацы.

"Заяву Сойму Партыі БНФ пра пераход да самастойнае працы я лічу памылковым крокам. Кіраўніцтва партыі заняло няправільную пазыцыю - і ў пераходзе да ратацыйнага прынцыпу кіраваньня дэмакратычнымі сіламі, і ў дыстанцыяваньні ад працы ў адзіным штабе, — заявіў А. Мілінкевіч. — Да таго ж цэнтральнае кіраўніцтва партыі адштурхоўвае рэгіянальныя арганізацыі. У рэгіёнах — я іх аб’ехаў у часе мясцовых выбараў — людзі ня толькі з Партыі БНФ, але і з Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Партыі камуністаў казалі, што мусова захаваць еднасьць і каардынацыю дзеяньня. Сваёй заявай цэнтральнае кіраўніцтва іх адштурхоўвае. Ратацыйны прынцып кіраваньня апазыцыяй нерэальны. Калі б у нас была дэмакратыя, я ня меў бы нічога супраць такога прынцыпу. Але мы жывём ва ўмовах дыктатуры. А дыктатуру без адзінага лідэра яшчэ ніхто не перамагаў. Няважна, хто стаў бы лідэрам: Мілінкевіч, Вячорка, Лябедзька, Калякін або хтосьці іншы. Галоўнае, каб гэта быў адзін чалавек, адна фігура. Пераход да ратацыйнага прынцыпу кіраваньня Дэмакратычнымі сіламі зноў размые апазыцыю".

Сойм Партыі БНФ (В.Вячорка) 20 студзеня вынес падзяку Мілінкевічу за супрацу падчас прэзыдэнцкіх выбараў і прыняў рашэньне, што далей трэба працаваць самастойна.

Камэнтар Барыса Тумара -- чытайце тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?