Беларусь аб’явіла адкрыты конкурс інвестараў для будаўніцтва генерыруючых магутнасцей на вугалі, паведаміў журналістам 12 кастрычніка ў Мінску намеснік міністра энергетыкі Юрый Рымашэўскі.

«Мы разглядаем магчымасць будаўніцтва вугальных блокаў на пляцоўцы або ў Зэльве, або на Бярозаўскай ДРЭС. Аб’яўлены конкурс, але інвестара пакуль няма», — сказаў ён.

Магутнасць будучай станцыі складзе 600 МВт.

Раней інвеставаць у будаўніцтва Зэльвенскай кандэнсацыйнай электрастанцыі планавала польская кампанія АТ «Кульчык Холдынг». Аднак пазней адносіны беларускага боку з інвестарам былі спыненыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?