У Слуцку ў валютна-абменнай касе філіяла № 921 ААТ «Белаграпрамбанк» 11 кастрычніка супрацоўнікамі аддзела дэпартамента аховы МУС пры збыце двух фальшывых грашовых купюр наміналам па 200 еўра быў затрыманы 39-гадовы мясцовы жыхар.

Высветлена, што

фальшыўкі яму былі перададзеныя для рэалізацыі праз мясцовую жыхарку 35-гадовым жыхаром райцэнтра, які таксама затрыманы. Падчас ператрусу ў пасярэдніка знайшлі яшчэ 26 аналагічных купюр.

Распачатая справа па частцы 1 артыкула 14 (замах на злачынства), часткі 2 артыкула 221 (выраб, захоўванне або збыт падробленых грошай або каштоўных папер) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?