12 кастрычніка ў Гродне адбылося пасяджэнне адміністратыўнай камісіі Ленінскага раёна, якая аштрафавала маладафронтаўцаў Алеся Кіркевіча і Вераніку Велігор на 10 базавых велічынь кожнага, што складае ў эквіваленце па 350 тысяч рублёў.

Нагадаем, што грамадскіх актывістаў затрымалі ўначы 17 верасня, калі яны расклейвалі на слупах абвесткі пра акцыю маўклівага пратэсту 21 верасня. Тады ж міліцыянты забралі ў Велігор ноўтбук, а ў кватэры Кіркевіча здзейснілі ператрус і забралі сістэмны блок.

Акрамя гэтага, Кіркевіча і Велігор яшчэ чакае судовы разгляд пратаколу, складзенага міліцыянтамі за нібыта яшчэ адно адміністратыўнае правапарушэнне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?