Слуцкі эксперымент па забароне рознічнага гандлю пладова-ягаднымі вінамі распаўсюдзяць яшчэ на 6 раёнаў Мінскай вобласці. Такое рашэнне прынята сёння на пасяджэнні Мінаблвыканкама, на якім разглядаліся пытанні эфектыўнасці мер процідзеяння карупцыі і злачыннасці.

У іх ліку Бярэзінскі, Крупскі, Лагойскі, Любанскі, Салігорскі і Старадарожскі раёны. Першыя тры раёны выбраны таму, што тут адзначаецца ўстойлівае павелічэнне колькасці злачынстваў, учыненых у стане алкагольнага ап’янення, якія засталіся — як прылеглыя да Слуцкага рэгіёне (цяпер некаторыя жыхары Случчыны купляюць «чарніла» ў суседзяў).

Забарона будзе дзейнічаць да 1 студзеня 2012 года, затым спецыялісты прааналізуюць вынікі і ацэняць мэтазгоднасць распаўсюджвання забароны на іншыя тэрыторыі.

Пладова-ягаднае віно ў Слуцку не прадаюць з чэрвеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?