Сёння, 13 кастрычніка, у польскім Кракаве прайшло лёсаванне параў удзельнікаў стыкавых матчаў да чэмпіянату Еўропы-2012 па футболе.

Вызначаныя наступныя пары:

Турцыя — Харватыя,

Эстонія — Ірландыя,

Чэхія — Чарнагорыя,

Боснія — Партугалія.

Адзначым, што зборныя Босніі і Партугаліі ўжо гулялі ў стыках да чэмпіянату свету 2010 г. (лістапад 2009 г.), і тады пуцёўку на мундыяль заваявалі нашчадкі Васка да Гамы (1:0, 1:0).

Стыкавыя матчы пройдуць 11–12 лістапада і 15 лістапада (каманды згуляюць дома і ў гасцях).

Нагадаем, што пуцёўкі на чэмпіянат Еўропы заваявалі зборныя Германіі, Расіі, Італіі, Францыі, Галандыі, Швецыі, Грэцыі, Англіі, Даніі, Іспаніі. Зборныя Польшчы і Украіны возьмуць у ім удзел як гаспадыні.

***

Зборная Беларусі ў сваёй адборачнай групе заняла 4-е месца (набрала 13 балаў), прапусціўшы наперад Францыю (21 бал), Боснію (20), Румынію (14); і апярэдзіўшы Албанію (9) і Люксембург (4).

Чэмпіянат Еўропы па футболе пройдзе з 8 чэрвеня па 1 ліпеня 2012 г. у Польшчы (Варшава, Вроцлаў, Гданьск, Познань) і ва Украіне (Кіеў, Данецк, Львоў, Харкаў). У ім возьмуць удзел 16 камандаў, што будуць разбітыя на 4 групы. Лёсаванне групаў 2 снежня 2011 г. у Кіеве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?