Лідэры беларускіх недзяржаўных грамадскіх арганізацый і праваабаронцы ў сумеснай заяве заклікаюць улады адмяніць рэпрэсіўныя законапраекты, таемна прынятыя палатай прадстаўнікоў, а таксама тыя, што плануецца прыняць.

Заява прынятая 13 кастрычніка «Праваабарончым альянсам», Беларускім Хельсінкскім камітэтам, Радай беларускай інтэлігенцыі, Беларускай асацыяцыяй журналістаў, Беларускім ПЭН-цэнтрам, Асамблеяй няўрадавых дэмакратычных арганізацый, Цэнтрам прававой трансфармацыі, ініцыятывай «За свабоднае веравызнанне», Беларускім кангрэсам дэмакратычных прафсаюзаў, а таксама цэнтрам «Вясна», які быў зачынены ўладамі ў 2003 годзе, але працягвае праваабарончую дзейнасць.

Аўтары заявы раскрытыкавалі прынятыя папраўкі ў закон «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь і ў законы, якія рэгулююць грамадска-палітычную дзейнасць, а таксама змяненні ў закон» Аб органах дзяржаўнай бяспекі», якія ўнесеныя на разгляд парламента.

На думку грамадскіх лідэраў, папраўкі ў закон «Аб масавых мерапрыемствах», таемна прынятыя палатай прадстаўнікоў 3 кастрычніка адразу ў двух чытаннях,

«парушаюць правы грамадзян на мірныя сходы, гарантаваныя як Канстытуцыяй Беларусі, так і базавымі нормамі міжнароднага права,
уводзяць адміністрацыйную адказнасць грамадзян за нявінныя дзеянні і бяздзеянні».

Папраўкі ў законы, што рэгулююць грамадска-палітычную дзейнасць, якія таксама былі таемна прынятыя ніжняй палатай 3 кастрычніка, «

ствараюць новыя падставы для крымінальнага пераследу актывістаў грамадзянскай супольнасці і ўдзельнікаў мірных масавых акцый, парушаюць свабоду выказванняў, сходаў і аб’яднанняў»
, гаворыцца ў заяве.

Што датычыцца паправак у закон аб органах дзяржбяспекі, то яны, на думку грамадскіх лідэраў, «значна

пашыраюць паўнамоцтвы спецслужбаў, робяць іх бескантрольнымі
і фактычна ставяць іх па-за законам».

«Мы лічым, што заканадаўчыя акты, якія зараз разглядаюцца і прымаюцца ў парламенце,

маюць відавочна антыпраўны характар, скіраваныя на празмернае абмежаванне правоў і свабод грамадзян, перашкаджаюць нармальнаму грамадскаму дыялогу
і распальваюць канфрантацыю ў Беларусі», — падкрэсліваецца ў дакуменце.

Акрамя іншага, гэтыя законапраекты «супярэчаць міжнародным прававым абавязальніцтвам Беларусі ў сферы правоў чалавека,

з’яўляюцца неканстытуцыйнымі і палітычна шкоднымі для краіны
», заяўляюць лідэры грамадскіх структур.

На іх думку, прыняццё гэтых дакументаў «

скіраванае на запалохванне беларускай грамадскасці, ставіць пад пагрозу вяртанне краіны на шлях нармальнага развіцця
і заганяе яе ў становішча самаізаляцыі».

«Прыняцце такога рэпрэсіўнага заканадаўства будзе азначаць легалізацыю гвалтоўных метадаў барацьбы з палітычнымі апанентамі, створыць у краіне атмасферу страху, падштурхне грамадства да радыкалізму і зробіць немагчымым канструктыўны грамадскі дыялог.

На ініцыятараў прыняцця гэтых законапраектаў, а таксама на іх распрацоўнікаў — дэпутатаў палаты прадстаўнікоў і членаў савета рэспублікі — кладзецца адказнасць
за такія наступствы неабдуманай заканатворчай дзейнасці «, — гаворыцца ў заяве.

Яго аўтары заклікаюць:

кіраўніка Беларусі — адмовіцца ад падпісання спрэчных законапраектаў, вярнуўшы іх у парламент для дапрацоўкі;

абедзве палаты парламента —

правесці публічнае абмеркаванне законапраектаў, не хаваючы ад грамадскасці сапраўдныя прычыны, якія падахвочваюць органы выканаўчай і прадстаўнічай улады ўводзіць такія змены
заканадаўства;

Савет міністраў — адклікаць законапраекты з парламента;

Канстытуцыйны суд — скарыстацца правам канстытуцыйнага кантролю для папярэджання парушэнняў канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян, выкліканых прыняццем законапраектаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?