Галоўнай рэдактарцы рэсурсу «Хартыя-97» Наталлі Радзінай, якая нядаўна атрымала палітычны прытулак у Літве, няспынна тэлефануе нявызначаны абанент. Званкі паступаюць на літоўскі мабільны нумар на працягу ўсяго дня 13 кастрычніка, — паведаміў рэсурс «Хартыя-97». Журналістка мяркуе, што тэлефанаванні ідуць праз Skype — нумар не вызначаецца, а пры спробе адказаць абанент дае «адбой» і пачынае зноў званіць.

Рэдакцыя выказала меркаванне, што

гэта помста спецслужбаў у звязку з нядаўняй публікацыяй на сайце мабільных тэлефонаў некаторых супрацоўнікаў КДБ.

Між тым, як высветлілася, з аналагічнай праблемай сутыкнуліся карэспандэнтка «Новой газеты» Ірына Халіп і намесніца галоўнага рэдактара «Народнай волі» Марына Коктыш.

Як паведаміла М. Коктыш прэс-службе БАЖ, яе пачалі «тэрарызаваць» яшчэ ў канцы мінулага тыдня. Прычым, пры спробе выключыць мабільны тэлефанаваць пачынаюць на хатні нумар.

«Інтэнсіўнасць званкоў — тройчы на хвіліну.
Можна звар’яцець, — скардзіцца журналістка. — Яшчэ ў пятніцу я напісала заяву ў Маскоўскі РУУС, але яны, наколькі я ведаю, пакуль не далі ёй ходу. Сёння мне тэлефанаваў участковы і прызнаўся, што ўпершыню сутыкнуўся з такой праблемай… Я ўжо „паставіла на вушы“ кампанію „Velcom“, але яны не могуць заблакаваць тэлефанаванні з гэтага IP без санкцыі пракурора…»
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?