Палітычная камісія Партыі БНФ прыняла рашэньне склікаць аргкамітэт сьвяткаваньня Дня незалежнасьці 25 Сакавіка. Паводле словаў лідэра партыі Вінцука Вячоркі, аргкамітэт мусіць быць з шырокім прадстаўніцтвам палітычных партыяў, няўрадавых арганізацыяў і інтэлігенцыі. «25 сакавіка мусіць стаць галоўным днём вясны 2007, – сьцьвярджае Вінцук Вячорка. – 25 сакавіка мусіць стаць нагодай для агучваньня нашых падыходаў да будучыні Беларусі. Сёньня ёсьць тупік у разьвіцьці беларускай эканомікі, тупік у разьвіцьці беларускай дзяржаўнасьці. І выйсьце з усяго гэтага – тэрміновыя дэмакратычныя рэформы. Яны дазволяць нам вярнуцца ў Эўропу, атрымліваць сур’ёзную дапамогу з боку Эўрапейскага Зьвязу і Злучаных Штатаў Амэрыкі. І сёньня незалежнасьць ёсьць каштоўнасьцю для большай часткі беларускага народу. Як сьцьвярджае ўлада, незалежнасьць ёсьць каштоўнасьцю й для яе. Такім чынам улада атрымлівае магчымасьць засьведчыць, што на глебе Незалежнасьці яна можа яднацца з дэмакратычнымі сіламі».

Прэс‑служба БНФ; загаловак Рэд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0