Харальд (75 гадоў) і Маціяс (80) гадоў былі апошнімі жыхарамі хаты, атрыманай ад бацькоў: чацвёра іх старэйшых братоў памерлі.
Да выхаду на пенсію браты працавалі лесарубамі.
Маціяс два месяцы жыў у Осла і не любіць горад.
Харальд быў у горадзе толькі аднойчы – правеў «найгоршую ў жыцці ноч» у гатэлі у Ліліхамеры, што за тры гадзіны язды ад дому.
У 1960-я браты ўзялі напракат тэлевізар, але ён займаў занадта шмат месца ў доме. З таго часу яны не глядзелі тэлевізар.
У 2001 годзе Элін Хойланд упершыню сустрэла братоў у вясковым супермаркеце і падвезла іх дахаты. Усю дарогу яны маўчалі.
Штодзённы абход дваццаці шпакоўняў, зробленых братамі.
Маціяс і Харальд слухаюць радыё.
Маціяс планаваў з часам пабудаваць у двары асобную прыбіральню і прыняць унітаз з жылога пакоя.
Ужо па сканчэнні здымак Харальд памёр ад прыступу астмы, калі ў 20-градусны мароз чысціў двор пасля снегапада.
Пасля смерці брата Маціяс (справа) пераехаў у дом для састарэлых. У 2007 годзе памёр і ён.





