Нацыянальны банк Беларусі да канца кастрычніка плануе ажыццявіць уніфікацыю абменных курсаў на рынкавых прынцыпах і не выключае вяртання трэнду на ўмацаванне беларускага рубля,
паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» намеснік старшыні праўлення НББ Тарас Надольны.

«Як і абяцалі, у канцы кастрычніка мы пяройдзем да адзінай гандлёвай сесіі. У якасці кароткатэрміновай тактычнай задачы, мы ставім перад сабой мэту: не пазней за 1 лістапада перайсці да адзінай гандлёвай сесіі і адзінага абменнаму курсу», — сказаў Т. Надольны.

Паводле яго слоў, «будзе зачынена гэтак званая асноўная сесія на біржы, а тое, што цяпер называецца дадатковай сесіяй, стане адзінай гандлёвай сесіяй».

«Пасля пераходу на адзіны курс мы чакаем, што курс паверне ў адваротны бок», — сказаў Т. Надольны.

Акрамя таго, ён нагадаў, што ў бліжэйшыя дні пачынаецца падатковы тыдзень, экспарцёрам спатрэбіцца рублёвая ліквіднасць і прапанова валюты вырасце, што прадугледжвае ўмацаванне курсу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?