Анатоль Лук'янчык з жонкай Аленай аглядаюць Мінск з балкону гатэля "Беларусь", дзе жылі дэлегаты І з'езда беларусаў свету ў 1993 г.
11 кастрычніка адышоў у іншы свет дзеяч беларускай дыяспары ў Амерыцы, кіраўнік
Пра Анатоля Лук’янчыка піша старшыня адззелу БАЗА ў Агаё і Кліўлендзе,
Адышоў ад нас сп. Анатоль Лук’янчык, прэзідэнт
Вельмі шмат людзей у Амерыцы і Беларусі памятаюць дабро, зробленае ім. Працавіты, сумленны і вельмі сціплы быў спадар Анатоль. На ўсё ў яго хапала часу і сродкаў. Цяжка пералічыць усё, што ён зрабіў: дапамога царкве, «Полацку», новым эмігрантам, Згуртаванню беларусаў свету «Бацькаўшчына», беларускім газетам, манастыру ў Жыровічах, Цэнтру беларускіх даследаванняў у Канзасе, беларускім мастакам, пісьменнікам, хворым дзецям, арыштаваным палітыкам, навукоўцам, простым людзям.
Ніводнае беларускае свята ў Амерыцы і Канадзе не абходзілася без удзелу спадара Анатоля. Вясёлы калядоўшчык, добры спявак, паспяховы бізнесовец, актыўны абаронца беларускіх спраў, добры і вясёлы чалавек, які любіў сваю Радзіму, сваю мову і свой народ. Добры муж, бацька і дзед, вернік і сябра.
Спачуванні жонцы Наталлі, дачцэ Алене, сыну Даніэлю, унукам Алікс, Самуэль, Наталі і Мэрі, братам і сёстрам і ўсім хто ведаў гэтага цудоўнага чалавека.