Аляксандр Лукашэнка ў бліжэйшы час наведае Расію, паведаміў прэзідэнт Дзмітрый Мядзведзеў.
Пра гэта ён сказаў 14 кастрычніка ў дзяржаўным Крамлёўскім палацы ў Маскве, дзе віншаваў з прафесійным святам працаўнікоў вёскі.
Адзін з удзельнікаў сустрэчы, півавар па прафесіі, паскардзіўся прэзідэнту Расіі на тое, што беларускія вытворцы піва знаходзяцца ў больш выгадным становішчы, бо плацяць меншы падатак. «З літра акцыз беларусы плацяць 2 рублі, а мы — 10 рублёў. Атрымліваюцца каэфіцыенты такія, што яны свабодна заходзяць на расійскі рынак», — сказаў ён.
«Прыедзе хутка прэзідэнт Беларусі, пагаворым і пра гэта», — паабяцаў Мядзведзеў.
На пытанне, ці можна на яго спаслацца, Мядзведзеў адказаў: «Спашліцеся, калі будзеце з беларусамі размаўляць. Насамрэч, Лукашэнка хутка прыедзе».