У судовым працэсе па справе абвінавачваных у тэрарызме ўраджэнцаў Віцебска Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва аб’яўлены перапынак да 19 кастрычніка. Такая доўгая паўза з моманту пачатку суда 15 верасня аб’яўлены ўпершыню.

Плануецца, што 19 кастрычніка ў судзе некаторыя матэрыялы справы будуць абвяшчаць абаронцы падсудных. Аб неабходнасці падрыхтоўкі да гэтага Дзмітрый Лепрэтар і Станіслаў Абразей заявілі старшыні суда Аляксандру Федарцову сёння. Мяркуючы па рэакцыі першага намесніка старшыні Вярхоўнага суда, ён быў незадаволены негатоўнасцю абароны абвяшчаць матэрыялы ўжо 14 кастрычніка.

19 кастрычніка таксама намечана дапытаць шэраг пацярпелых падчас выбуху ў Мінску на канцэрце з нагоды Дня Незалежнасці 4 ліпеня 2008 года.

14 кастрычніка акрамя высноў беларускіх і расійскіх экспертаў наконт выбуховых прылад, прыведзеных у дзеянне ў Віцебску 14 і 22 верасня, дзяржабвінавачанне са згоды суда абвясціла паказанні пацярпелых падчас віцебскіх выбухаў, якія не з’явіліся на пасяджэнне, і заключэнні судова-медыцынскіх экспертыз аб характары атрыманых імі траўм.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?