Беларуска‑расійскае сумеснае прадпрыемства на базе ААТ «Белтрансгаз» будзе створана раней за намечаны тэрмін. Аб гэтым паведаміў сёння карэспандэнту БЕЛТА намеснік міністра эканомікі Беларусі Алег Мельнікаў.

Завяршыць стварэнне СП планавалася да 1 чэрвеня 2007 года. «Я думаю, што гэта адбудзецца раней», — сказаў намеснік міністра эканомікі.

Паводле яго слоў, да гэтага часу ўсе прынцыповыя ўмовы па гэтаму дагавору ўзгоднены, засталося вырашыць тэхнічныя пытанні, звязаныя з заключэннем самога дагавора. Гэта канкрэтызацыя ўмоў плацяжоў, сацыяльныя пытанні, унясенне змяненняў ва ўстаноўчыя дакументы. «Усё гэта — звычайныя працэдурныя моманты», ‑ падкрэсліў Алег Мельнікаў.

Намеснік міністра эканомікі дадаў, што цяпер ідзе падрыхтоўка неабходных дакументаў, разгляд іх урадамі дзвюх краін. Затым адбудзецца працэдура перадачы 50 працэнтаў акцый расійскаму боку.

Нагадаем, што 31 снежня 2006 года Беларусь і Расія падпісалі пратакол аб стварэнні сумеснага прадпрыемства на базе ААТ «Белтрансгаз», згодна з якім «Газпрам» выкупіць 50 працэнтаў акцый «Белтрансгазу». Да 1 чэрвеня 2007 года «Газпрам» і «Белтрансгаз» павінны стварыць сумеснае прадпрыемства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?