Устаноўчы сход праваабарончай арганізацыі лесбіянак, геяў, бісексуалаў і трансгендараў (ЛГБТ) «ГейБеларусь» праходзіць 15 кастрычніка ў Мінску.
Сёння, як чакаецца, актывісты з усёй краіны прымуць статут праваабарончай арганізацыі, выберуць старшыню, членаў савета,
Плануецца, што ў панядзелак, 17 кастрычніка, зацверджаныя на сходзе акументы будуць перададзеныя ў Міністэрства юстыцыі Беларусі для таго,
каб праваабарончая арганізацыя была афіцыйна зарэгістраваная.
Кіраўнік праваабарончага праекта «ГейБеларусь» Сяргей Андросенка расказаў БелаПАН,
што гэта будзе другая спроба зарэгістраваць«Першая спроба зарэгістравацца была ў 1999 годзе, там была зусім іншая арганізацыя пад назвай «Ліга Лямбда», — адзначыў ён.ЛГБТ-арганізацыю ў краіне.
«Вельмі хочацца спадзявацца, што нас зарэгіструюць, — сказаў Андросенка. — Зыходзячы з прававога пункту гледжання, улада павінна нас зарэгістраваць. Але мы цудоўна разумеем сітуацыю з правапрымяняльнай практыкай у Беларусі і ўсведамляем, што прычапіцца могуць да любой дробязі. Мы робім усё, што ад нас залежыць, а ўжо дзяржава далей будзе гуляць так, як яна палічыць».
Кіраўнік праекта патлумачыў, што ім удвая цяжка працаваць, паколькі «для беларускіх чыноўнікаў і недасведчаных у сексуальнай разнастайнасці беларусаў гэта складана для ўспрыняцця — праваабарончая арганізацыя, якая, у іх разуменні, працуе з вычварэнцамі». «Шлях да талерантнасці і раўнапраўя будзе доўгім, але баз такіх спроб мы, магчыма, не прыйдзем да яго наогул», — падкрэсліў Андросенка, дадаўшы, што калі ўлады не зарэгіструюць арганізацыю, праект працягне работу як ініцыятыўная група, але штогод будзе дабівацца рэгістрацыі.
Ён таксама патлумачыў,
што «ГейБеларусь» працуе з 2009 года, але афіцыйна зарэгістраваць рэспубліканскую арганізацыю магчымасць з’явілася толькі цяпер.«Каб зарэгістраваць рэспубліканскую арганізацыю, трэба было знайсці па дзесяць чалавек з кожнай вобласці Беларусі. Знайсці было нялёгка, паколькі геі і лесбіянкі ў рэгіёнах вельмі закрытыя, не асабліва хочуць сябе афішыраваць», — адзначыў Андросенка.
У беларускай сталіцы 11–23 кастрычніка праходзіць Мінскі