Прыкладна 70 удзельнікаў акцыі «Захапі Уол-стрыт» былі арыштаваныя нью-ёркскай паліцыяй за парушэнне грамадскага парадку. 45 чалавек былі затрыманыя непасрэдна на плошчы, астатнія — у аддзяленні «Сіцібанка» у раёне Вашынгтон-сквера.

Дэманстранты ў Нью-Ёрку прайшлі маршам ад парку Зукоці ў Ніжнім Манхэтэне ў напрамку Таймс-сквер. У акцыі прынялі ўдзел прыкладна 5 тысяч чалавек.

Пратэстоўцы скандавалі: «Мы атрымалі распродаж, банкі атрымалі выручку» і «Займі Уол-стрыт

Адна жанчына атрымала траўму: яна няўдала ўпала, калі конная паліцыя паспрабавала зачысціць пратэстоўцаў ад Таймс-Сквер.

Частка дэманстрантаў уварвалася ў памяшканне філіяла «Сіцібанка», размешчанага ў раёне Вашынгтон-сквера.

Супрацоўнікі банка доўга і беспаспяхова прасілі іх пакінуць будынак, пасля чаго выклікалі паліцыю. Па іх словах,

візіт няпрошаных гасцей апынуўся «вельмі разбуральным».

Маршы пад назвай «Захапі Уол-стрыт» прайшлі і ў шэрагу іншых гарадоў ЗША. Пяць тысяч чалавек сабраліся ў раёне Сіці-хол ў Лос-Анджэлесе, 2 тысячы чалавек пратэставалі ў Пітсбургу.

Хваля масавага незадаволенасці мерамі жорсткай эканоміі і «прагнасцю карпарацый» пракацілася ў суботу і ў ноч на нядзелю па ўсім свеце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?