На наступным тыдні ў Міністэрства юстыцыі Беларусі будуць пададзены дакументы на рэгістрацыю рэспубліканскага маладзёжнага грамадскага аб’яднання «Праваабарончы цэнтр „Альтэрнатыва плюс“.
Устаноўчы з’езд новай структуры, якая аб’ядноўвае прадстаўнікоў супольнасці лесбіянак, геяў, бісексуалаў і трансгендараў (ЛГБТ), прайшоў 15 кастрычніка ў Мінску і быў арганізаваны праваабарончай грамадскай ініцыятывай „ГейБеларусь“. Дэлегаты са сталіцы і з усіх абласцей краіны прынялі статут цэнтра „Альтэрнатыва плюс“, абралі савет і
Як вынікае са статута, цэнтр „Альтэрнатыва плюс“ будзе займацца праваабарончай, інфармацыйнай, сацыяльнай працай, спрыяць стварэнню ў Беларусі „бяспечных і камфортных умоў жыцця для ЛГТБ і іх найбліжэйшага атачэння“, зніжэнню ўзроўню гамафобіі і трансфобіі, папулярызацыі ў грамадстве талерантнасці да прадстаўнікоў ЛГБТ. Арганізацыя таксама мае намер аказваць сацыяльную і псіхалагічную падтрымку актывістам ЛГБТ і членам іх сем’яў.
У гутарцы з журналістамі Андросенка адзначыў:
сёння „размова пра аднаполыя шлюбы і ўсынаўленне дзяцей аднаполымі парамі“ ў Беларусі нават не ідзе. „Мы не можам гаварыць аб прагрэсе, пакуль не навучымся карыстацца тымі правамі, якія ў нас ёсць сёння — на свабоду асацыяцый і свабоду на мірныя сходы“,— заявіў лідар новай грамадскай арганізацыі. Прадстаўнікі
Намеснік старшыні новага аб’яднання Наталля Манькоўская ў каментарыі БелаПАН адзначыла: стварэнне такой арганізацыі дазволіць вырашыць праблему „бачнасці
Манькоўская паведаміла, што зараз грамадскія актывісты праводзяць маніторынг дыскрымінацыі найбольш уразлівых груп у грамадстве, у тым ліку па прыкмеце сексуальнай арыентацыі». «Вынікі маніторынгу, верагодна, будуць гатовы да канца года, але папярэднія ўжо цяпер гавораць аб тым, што гэта праблема ёсць: людзей звальняюць з працы па прыкмеце сексуальнай арыентацыі, узнікаюць праблемы на працы і вучобе. Звычайна гэтым фактам надаецца мала ўвагі», — адзначыла яна. Стварэнне грамадскага аб’яднання, паводле слоў Манькоўскай, дазволіць, акрамя іншага, абараняць правы прадстаўнікоў





