У Магілёве з новага храма Святых царственных пакутнікаў выкрадзены абразы, кніга «Евангелле» і царкоўныя рэчы.

Крадзеж заўважыў настаяцель храма, які і звярнуўся 15 кастрычніка з заявай у Ленінскі РАУС Магілёва.

Паводле звестак праваахоўнікаў, кошт чатырох абразоў, пазалочанага блюда і «Евангелля» складае 6 млн. 650 тыс. рублёў. Крадзеж быў учынены ў прамежку часу з сярэдзіны дня 14 кастрычніка да раніцы 15 кастрычніка.

Па гэтым факце распачата крымінальная справа. Вядзецца следства. Храм Святых царственных пакутнікаў з’яўляецца самым новым у Магілёве і знаходзіцца ў парку імя Горкага побач з Савецкай плошчай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?