Кыргызстан не будзе гатовы ўступіць у Мытны саюз Расіі, Беларусі і Казахстана ў пачатку 2012 года, лічыць выканаўца абавязкаў прэм’ер-міністра рэспублікі Амурбек Бабанаў.
Раней улады Кыргызстана заяўлялі, што пытанне ўступлення рэспублікі ў Мытны саюз можа быць вырашана на высокім узроўні ўжо ў канцы 2011 года.
«Магу дакладна сказаць і абсалютна ўпэўнена заявіць, што 1 студзеня 2012 года мы ў МС не ўступім. Пакуль і мы да гэтага не гатовыя, і МС не гатовы нас прыняць», — заявіў Бабанаў 17 кастрычніка расійскім інфармагенцтвам.
«Праца па нашым уступленні ў МС пакуль знаходзіцца ў наступнай стадыі: мы падалі адпаведную заяўку на ўступленне і сфарміравалі для вывучэння дэталяў гэтага пытання рабочую групу на чале з міністрам эканамічнага рэгулявання Учкунам Ташбаевым. З боку ўдзельнікаў МС такая група яшчэ пакуль не створана. Таму ўзнімаць пытанне на высокім узроўні аб далучэнні Кіргізіі да МС пакуль дачасна», — цытуе Бабанава РІА Новости.
Выканаўца абавязкаў прэм’