Акцыі японскай кампаніі Olympus, якая спецыялізуецца на вытворчасці фотаапаратаў і фотатэхнікі, упалі на 22% на Такійскай біржы ў панядзелак пасля адстаўкі прэзідэнта кампаніі, брытанца Майкла Вудфарда,
які пазбавіўся пасады праз «няздольнасць да ўспрымання карпаратыўнай культуры японскай кампаніі», паведамляе «Бі-бі-сі».

Каштоўныя паперы Olympus падаюць ужо другі дзень: у мінулую пятніцу яны страцілі яшчэ 18%. Такім чынам, каціроўкі кампаніі ўпалі да мінімуму з 1974 года.

«Майкл Вудфард занадта адрозніваўся ад астатніх удзельнікаў нашай кіроўнай каманды, асабліва ў пытаннях карпаратыўнага кіравання, і ён пачаў ствараць шмат праблем падчас прыняцця важных рашэнняў», — заявілі ў кампаніі ў дзень звальнення брытанца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?