ХАМАС перадаў егіпецкім вайскоўцам ізраільскага капрала Гілада Шаліта, які больш за пяць гадоў утрымліваўся ў палоне ў палестынцаў.
Паведамляецца, што Шаліта ўжо прыбыў на тэрыторыю Ізраіля.
Гілад Шаліт быў захоплены баевікамі ХАМАС у 2006 г.За вызваленне ізраільцяніна ісламісты патрабавалі выпусціць з ізраільскіх турмаў палестынскіх зняволеных, у тым ліку сваіх лідараў, асуджаных на працяглыя тэрміны зняволення. Улады Ізраіля доўгі час не маглі прыйсці да дамовы з палестынцамі, лічачы цану здзелкі занадта высокай.
Канчаткова пагадненне было дасягнута толькі ў пачатку кастрычніка гэтага года. Ізраіль пагадзіўся вызваліць 1027 палестынцаў ў абмен на Шаліта: 477 з якіх, паводле ізраільскай прэсы, 287 былі асуджаныя да пажыццёвых тэрмінаў, выходзяць сёння. Яшчэ 550 выйдуць у снежні).
Пры гэтым Ізраіль адмовіўся выпусціць на свабоду члена ЦК кіруючага руху ФАТХ Марвана аль-Баргуці, старшыні палітбюро «Народнага фронту вызвалення Палестыны» Ахмада Саадата і лідэра баявога крыла ХАМАС на Заходнім беразе ракі Ярдан Абдалу аль-Баргуці.