Яго інтарэсы ў чатырох позвах супраць Рады ЕС прадстаўляе аўтарытэтная літоўская юрыдычная кампанія LAWIN.
Пра тое, што Пефціеў накіраваў позвы, гаворыцца ў нядаўна апублікаваным афіцыйным часопісе Еўрасаюза. Усяго пададзена 4 позвы, усе датаваныя 12 жніўня 2011: адна ад Уладзіміра Пефціева як фізічнай асобы, тры — ад кампаній, уладальнікам або саўладальнікам якіх ён з’яўляецца, — ЗАТ «Белтэхэкспарт», ПУП «БТ Тэлекамунікацыі» і ЗАТ
Па ўсіх іх адказчыкам з’яўляецца Рада Еўрасаюза і па ўсіх адзіная фармулёўка: адмяніць пастанову і рашэнне Рады ЕС ад 20 чэрвеня 2011, паводле якіх кампаніі Пефціева трапілі пад абмежавальныя меры ў дачыненні да Лукашэнкі і шэрагу беларускіх чыноўнікаў.
Нагадаем, што гэта рашэнне было прынятае супраць кампаній Пефціева і шэрагу беларускіх чыноўнікаў «з мэтай узмацнення фінансавага ціску на беларускія ўлады, каб прымусіць іх спыніць рэпрэсіі супраць апазіцыі». Пры гэтым крыніцы ў ЕС назвалі Пефціева «кашальком Лукашэнкі».
Доказная база ў пададзеных праз LAWIN позвах грунтуецца на 5 пунктах, у тым ліку і на тым, што Рада Еўрасаюза парушыла правы Пефціева «на абарону і справядлівае судовае разбіральніцтва, прадугледжанае ў артыкуле 47 Хартыі асноўных правоў Еўрапейскага саюза і артыкулаў 6 і 13 Еўрапейскай канвенцыі аб абароне правоў чалавека і асноўных свабод».
Яшчэ адзін з пунктаў абвяшчае, што Рада ЕС «парушыла фундаментальнае права на ўласнасць, прадугледжанае ў артыкуле 17 Хартыі асноўных правоў Еўрапейскага саюза і артыкула 1 Пратакола № 1 Еўрапейскай канвенцыі аб абароне правоў чалавека і асноўных свабодаў неапраўдана і непрапарцыйна без пераканаўчых доказаў».
Таксама, на думку пазоўніка, у Рады ЕС не было пераканаўчых доказаў, што Пефціеў «
Пра дату разгляду позваў не паведамляецца.
Адзначым, што кампанія LAWIN, трое юрыстаў якой абараняюць інтарэсы Пефціева, у нядаўна апублікаваным рэйтынгу найлепшых юрыдычных кампаній свету IFLR1000 заняла першыя месцы ў Літве і Латвіі і другое ў Эстоніі.
LAWIN цяпер кансультуе ўрад Літвы ў праекце па будаўніцтве новай атамнай электрастанцыі і спадарожнай інфраструктуры. У 2011 годзе менавіта яна ўдзельнічала ў найбуйнейшай у Літве угодзе M&A па набыцці Geonafta групы кампаній ЗАТ Lotos Baltija і Lotos Petrobaltic.