Паводле словаў самога пацярпелага, ён быў «злёгку нецвярозы», пахіснуўся і зваліўся паміж сцяной і ўнітазам. Але самастойна выбрацца ўжо не змог — унітаз моцна прыціснуў яго ў вобласці жывата. Работнікам Міністэрства па надзвычайных сітуацыях давялося адбіваць край унітаза ломам. Мужчыну агледзелі лекары, але ніякіх траўмаў выяўлена не было.
У МНС адзначаюць, што гэта ўжо не першы падобны выпадак у гэтым годзе. У красавіку сталічныя ратавальнікі дапамаглі мужчыну, у якога галава апынулася заціснутай паміж задняй сцяной памяшкання і зліўным бачком ўнітаза.