«Рыбін горад» Наталкі Бабінай трапіў у шорт-ліст самай прэстыжнай літаратурнай прэміі Цэнтральнай Еўропы. Разам з шасцю іншымі творамі ён

прэтэндуе на прэмію «Ангелус», якую заснаваў горад Уроцлаў.
Усяго на яе сёлета былі вылучаныя 52 творы. Кніга Бабінай трапіла ў шорт-ліст.

Гэта самая прэстыжная прэмія для цэнтральнаеўрапейскіх аўтараў. Беларусы не атрымлівалі яе яшчэ ніколі.

Сярод мінулых лаўрэатаў яе былі Ёсэф Шкворэцкі (Чэхія), Пэтэр Эстэргазі (Венгрыя), Юрый Андруховіч (Украіна). У грашовым выражэнні прэмія складае каля 35 тысяч еўра.

Польскі пераклад «Рыбінага горада» выйшаў у выдавецтве Rebis. Яго прадалі каля 7000 экзэмпляраў.
Разам з «Рыбіным горадам» на прэмію прэтэндуюць «У вайны не жаночае аблічча» іншай беларускай аўтаркі — Святланы Алексіевіч, а таксама творы ўкраінкі Марыі Маціос, немкі Джэні Эрпенбек, албанца Ісмаіла Кадарэ.

* * *

Раман Наталкі Бабінай знойдзеце ў кнігароў у новым выданні серыі «Кнігарня «Наша Ніва».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?