Вярхоўная Рада Украіны прыняла пастанову «Аб прызнанні страціўшай сілу пастановы Вярхоўнай Рады Украіны «Аб змяненні парадку вылічэння часу на тэрыторыі Украіны».

За гэтае рашэнне прагаласавалі 295 дэпутатаў з 349 зарэгістраваных у сесійнай зале. Такім чынам гэтай пастановай касуецца пастанова ад 20 верасня 2011 г.

Таксама ў пастанове прапанавана ўраду цягам месяца ўнесці на разгляд Вярхоўнай Рады праект закона аб парадку вылічэння часу на тэрыторыі Украіны.

Адпаведна, у апошнюю нядзелю кастрычніка гадзіннікі будуць пераведзеныя на гадзіну назад, гэта значыць уступіць у сілу «зімовы час».

Старшыня Вярхоўнай Рады Уладзімір Літвін, які з’яўляецца аўтарам гэтай пастановы, падзякаваў усім палітычным сілам за тое, што ў выніку кансультацый прынялі такое рашэнне.

Як вядома, на ранішнім пасяджэнні фракцыя Партыі рэгіёнаў адмовілася галасаваць за гэты праект пастановы.

Нагадаем, што Расія і Беларусь адмовіліся ад пераходу на зімовы час,
і цяпер розніца паміж Мінскам і Кіевам будзе складаць гадзіну. Так, у Мінску будзе 20 гадзін, а ў Кіеве — 19.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?