«У нас вельмі хочуць узрушыць народ, каб перакуліць краіну», — заявіў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе ў Мінску 18 кастрычніка.

«Першы заход быў, не атрымалася, гэтак званы Народны сход — 120 чалавек сабралася», — прыводзіць яго словы прэс-служба прэзідэнта.

«Трэба працаваць з людзьмі, — заклікаў Лукашэнка кіраўнікоў абласцей. — Гэтая сітуацыя — яна пройдзе. Да новага года мы спакойна можам разруліць гэтую сітуацыю».

На яго думку, не варта глядзець толькі на становішча ў краіне:
«Вы паглядзіце, што адбываецца вакол. Багатай была Еўропа, усё было добра, а жылі ж у доўг, і прытым у вялікі доўг жылі, а мы на іх фоне бедныя. Але мы жылі за кошт сваёй працы».

Зараз, заявіў Лукашэнка, праблемы акрэсліліся ў многіх краінах Еўропы, не толькі ў Грэцыі. «Сёння палае больш эфектыўная і прасунутая Італія, Іспанія, Партугалія. Добра, пра іх таксама гаварылі. Але што адбылося ў Амерыцы на Уол-стрыт, што адбылося ў Вялікабрытаніі? Другая хваля пайшла», — выказаў меркаванне беларускі кіраўнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?