Самая высокая нараджальнасць у Беларусі ў 2011 годзе зарэгістравана ў Мінску — больш як 17 тыс. нованароджаных, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства юстыцыі. За дзевяць месяцаў гэтага года загсы сталіцы зарэгістравалі 192 двойні. У пяці сем’яў нарадзіліся тройні.

Штогод органы загса рэгіструюць амаль 100 тыс. актаў аб нараджэнні. За студзень-верасень бягучага года загсы зрабілі амаль 80 тыс. запісаў аб нараджэнні. Сярод абласцей першае месца па рэгістрацыі нараджэння займае Брэсцкая вобласць, дзе складзена амаль 13 тыс. актаў.

Самымі папулярнымі імёнамі, выбранымі бацькамі для хлопчыкаў, сталі Іван, Максім, Мікіта, Арцём, Ягор; для дзяўчынак — Настасся, Дар’я, Паліна, Лізавета.
Сярод рэдкіх імён, выбраных бацькамі для сваіх дзяцей, у Мінюсце назвалі такія, як Гардзей, Хрысціян, Кліменцій, Агнія, Алівія.

Сярэдні ўзрост бацькоў нованароджаных складае 28–29 гадоў, маці — 25–26 гадоў. Самай маладой маме, якая зарэгістравала нараджэнне дзіцяці, споўнілася 15 гадоў, а самаму маладому бацьку — 16 гадоў. Самым старэйшым бацькам стаў 73-гадовы жыхар горада Мінска, а самай старэйшай маці — 51-гадовая жанчына.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?