Пра гэта гаворыцца ў лісьце з Вышэйшага гаспадарчага суду, атрыманым сёньня, 29 студзеня. «Справа зьяўляецца сацыяльна значнай, патрабуе дадатковых матэрыялаў для разьбіральніцтва, таму разгляд справы адкладваецца на такі час», — адзначаецца ў дакумэнце.

У царкве не чакалі пераносу справы на канец лютага. Перанос справы на больш працяглы час праўнік царквы Сяргей Луканін камэнтуе тым, што суд, магчыма, сутыкнуўся з пытаньнямі, якія ня ўстане вырашыць самастойна. Хутчэй за ўсё, пытаньне царквы цяпер вызначаецца ў Адміністрацыі прэзыдэнта, мяркуе С. Луканін. «Царква прадставіла на разгляд усе неабходныя дакумэнты і спасылкі на заканадаўства, каб давесьці неабгрунтаванасьць дзеяньняў Менгарвыканкаму, таму мы ня бачым іншых прычынаў для адцягваньня часу» – адзначыў ён.

Нагадаем, што падчас апошняга судовага паседжаньня судзьдзя Караткевіч казала пра працяг справы ў бліжэйшы час.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?