Легендарны "Сан-Сіра", fcbate.by

Легендарны "Сан-Сіра", fcbate.by

Сёння барысаўскі БАТЭ згуляе 3-ці матч групавога раўнду Лігі чэмпіёнаў — у Італіі беларускі клуб будзе супрацьстаяць 18-разоваму чэмпіёну Італіі — клубу «Мілан».

Матч пачнецца ў 21:45 на стадыёне «Сан-Сіра» («Джузэпе Меаца») паводле мінскага часу і будзе паказаны ў жывым эфіры на канале БТ.

Падтрымаць БАТЭ рознымі шляхамі паехалі падтрымаць каля 500 заўзятараў, у тым ліку паляцеў і «Містэр Падлючацель» Вадзім Галыгін — ураджэнец Барысава і вялікі фанат БАТЭ.

Беларусы прыляцелі ў Італію ў аўторак у наступным складзе:

галкіперы — Аляксандр Гутар, Павел Часноўскі, Андрэй Шчарбакоў;

абаронцы — Максім Бардачоў, Арцём Радзькоў, Марка Сіміч, Аляксандр Юрэвіч;

паўабаронцы — Кірыл Алексіян, Дзмітрый Бага, Рэнан Брэсан, Аляксандр Валадзько, Максім Валадзько, Міхал Гардзяйчук, Вадзім Курловіч, Дзмітрый Ліхтаровіч, Эдгар Аляхновіч, Алег Патоцкі, Філіп Рудзік;

форварды — Алекс, Матэя Кежман, Арцём Канцавы, Максім Скавыш.

Не згуляе з-за траўмы Ягор Філіпенка, а таксама Яўген Кунцэвіч і Віталь Радзівонаў.

«Мілан» (галоўны трэнер — Масімільяна Алегры) рыхтуецца ў наступным складзе:

галкіперы — Крысціян Аб’яці, Марка Амелія, Флавіа Рома;

абаронцы — Цьяга Сілва, Алесандра Неста, Ігнаціа Абатэ, Лука Ананіні, Джанлука Дзамброта, Даніэле Банера, Тае Тайво, Марыа Епес, Матыя Дэ Шыльа, Філіп Мексэс;

паўабаронцы — Марк ван Бомель, Антоніа Начэрына, Альберта Аквілані, Урбі Эмануэлсан, Кларэнс Зеедорф, Кевін-Прынс Баатэнг, Масіма Амбразіні;

форварды — Антоніа Касана, Златан Ібрагімавіч, Алешандра Пата, Рабіньа, Сімоне Ганц.

Нагадаем, што 10 год таму, у сезоне 2001/2002 гг. БАТЭ сустракаўся з «Міланам» (тады яго трэніраваў Фаціх Церым) у 1-м раўндзе Кубка УЕФА

і саступіў у Мінску (20 верасня 2001) 0:2, а ў Італіі — 0:4 (27 верасня 2001.

З тых, хто гуляў 10 год таму, сёння ў шэрагах камандаў засталіся Крысціян Аб’яці, Джэнара Гатуза і Арцём Канцавы. Галоўны трэнер БАТЭ Віктар Ганчарэнка быў тады гульцом.

Пасля гэтага матчу ў «Мілан» перайшоў форвад БАТЭ Віталь Кутузаў, які, праўда, не здолеў замацавацца ў італьянскім клубе.

***

Нагадаем, што ў сёлетнім групавым раўндзе у 1-м туры БАТЭ згуляў у Празе ўнічыю з пльзенскай «Вікторыяй» — 1:1, а «Мілан» унічыю ў гасцях з «Барселонай» 2:2,

у 2-м туры БАТЭ ў Мінску пацярпеў паразу ад «Барселоны» 0:5, а «Мілан» на сваім полі выйграў у «Вікторыі» — 2:0.

Барселона — 4, Мілан — 4, Вікторыя — 1, БАТЭ — 1.

1 лістапада БАТЭ і «Мілан» зугуляюць у Мінску. Пачатак гульні — у камфортныя 20:00.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?