Дэлегацыя «Маладога фронту» наведвала Нарвегію па запрашэнні моладзі Хрысціянскіх дэмакратаў, якія з’яўляюцца партнёрамі «Маладога фронту». «Маладафронтаўцы» расказалі нарвежскім палітыкам пра сітуацыю ў Беларусі і праблему палітвязняў.
Валер Мацкевіч і Кнут Арылд Харэйдэ
Як паведамляе
Таксама адбыліся перамовы з лідарам Партыі хрысціянскіх дэмакратаў Нарвегіі (KrF) Кнутам Арылдам Харэйдэ, падчас якіх «маладафронтаўцы» расказалі пра сітуацыю ў Беларусі і праблемы палітвязняў, сярод якіх лідар «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч.
Лідар Партыі хрысціянскіх дэмакратаў Нарвегіі (KrF) выказаў словы падтрымкі і падзякі «МФ» і папрасіў перадаць усім беларусам, якія змагаюцца за дэмакратыю і правы чалавека, што верыць у перамогу дэмакратыі ў Беларусі ў найбліжэйшы час. «Беларусь вартая лепшай долі, мы салідарныя з вамі», — падкрэсліў ён.
На з’ездзе моладзі Хрысціянскіх дэмакратаў з дакладам аб палітычнай і
У сваім дакладзе Валер Мацкевіч звярнуў асаблівую ўвагу на праблему палітычных вязняў у краіне, і ў сувязі з гэтым заклікаў нарвежскіх калегаў быць больш прынцыповымі ў дачыненні да афіцыйнага Мінска.