Прымадонна пецярбургскага Марыінскага тэатра Ірына Гардзей выступіць з канцэртам у Мінску 28 кастрычніка,
паведаміла карэспандэнту БелТА вядучы рэдактар Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі Вольга Савіцкая.

Імя беларускі Ірыны Гардзей, уладальніцы рэдкага па сіле і прыгажосці тэмбру драматычнага сапрана, сёння можна ўбачыць на афішах найлепшых оперных сцэн усяго свету — ад лонданскага каралеўскага тэатра «Ковент Гардэн» да міланскага «Ла Скала», ад нью-ёркскай «Метраполітэн Опера» да Вялікага тэатра ў Пекіне. З канца 1990-х творчая біяграфія Ірыны Гардзей звязаная з пецярбургскім Марыінскім тэатрам, вядучай салісткай якога яна з’яўляецца больш за дзесяць гадоў.

Пасля паспяховага дэбюту ў 1995 годзе на сцэне фларэнтыйскага «Тэатр Камунале» ў оперы «Баль-маскарад» Джузэпэ Вердзі спявачка рэгулярна гастралюе па Італіі, ЗША, Вялікабрытаніі, Аўстрыі, Японіі, Францыі. Сярод яе партнёраў — вядомыя спевакі і дырыжоры, у ліку якіх Пласіда Дамінга, Валерый Гергіеў, Рэната Брузон, Нікало Марцінучы.

У рэпертуары спявачкі — галоўныя партыі ў операх «Аіда», «Дон Карлас», «Набука», «Макбет», «Атыла», «Чыа-Чыа-сан», «Тоска», «Турандот». У сольным канцэрце Ірыны Гардзей на сцэне беларускага Вялікага тэатра прагучаць знакамітыя арыі з опер «Набука», «Тоска», «Норма», «Сіла лёсу», «Манон Леско» і іншых. Дырыжор — Андрэй Галанаў.

Сёння Ірына Гардзей выступае на галоўных оперных сцэнах свету: у Токіа, Мілане («Ла Скала»), Бадэн-Бадэне, Лондане (Ковент-Гардэн), Нью-Ёрку (Метраполітэн Опера), Вашынгтоне (Кенэдзі-цэнтр), Вене, Фларэнцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?