MURKCITY.COM

MURKCITY.COM

Джаана Крупа з'явілася ў купальніку на вокладцы паўднёваафрыканскага FHM. Варта адзначыць, што ўраджэнку Польшчы часта называюць «еўрапейскай Пэрыс Хілтан» з-за бялявых валасоў і бацькі, які валодае сеткай гатэляў.

Зрэшты, у адным з інтэрв'ю Джаана заявіла, што яе раздражняюць параўнанні з Пэрыс. Нагадаем, што абаяльная бландынка мела нядоўгія стасункі з гульцом Нацыянальнай футбольнай лігі (НФЛ) Тэрэлам Оуэнсам. А ў лютым яна стала вядучай покернага турніру ў Паўночнай Амерыцы.

Крупа нарадзілася ў Варшаве. Сваю кар'еру пачатку як фотамадэль. Яна з'яўлялася на вокладках Playboy, FHM, Maxim, GQ, Stuff, Esquire і іншых выданняў. Па апытанні чытачоў часопіса Maxim, увайшла ў спіс 100 самых сэксуальных жанчын планеты. А ўладальнік часопіса Playboy Х'ю Хефнер уключыў Джаану ў спіс самых сэксуальных зорак рэаліці-шоу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?