Адну з самых прэстыжных літаратурных прэмій — Букераўскую — сёлета атрымаў брытанскі пісьменнік Джуліян Барнс за раман «Адчуванне канца»,
паведамляюць інфармагенцтвы.

Твор даўжынёю ўсяго 150 старонак апавядае гісторыю жыцця Тоні — звычайнага чалавека, які прыходзіць да высновы, што яго ўспаміны не настолькі праўдападобныя, як яму здавалася.

Зрэшты рэкорд сцісласці кнігі-лаўрэата пабіты не быў, бо кніга Пенелопы Фіцджэралд «Афшор», якая атрымала «Букер» у 1979 годзе, была на некалькі сотняў словаў карацей.

Джуліян Барнс тройчы трапляў у шорт-ліст «Букера», аднак атрымаў яго толькі цяпер.

У мінулым годзе ўладальнікам «Букера» стаў брытанскі пісьменнік Говард Джэйкабсан за раман «Праблема Фінклера».

Букераўская прэмія — адна з самых прэстыжных узнагародаў у свеце ангельскай літаратуры. Яна прысуджаецца аўтару, які пражывае ў адной з краін Садружнасці нацый, Ірландыі або Зімбабвэ, за напісаны па-ангельску раман. Упершыню прэмія была ўручаная ў 1969 годзе. Пераможца атрымлівае чэк на 50 тысяч фунтаў стэрлінгаў. Некаторыя ўладальнікі «Букера» пазней атрымлівалі Нобелеўскую прэмію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?