FROTHERSUNITE.COM

FROTHERSUNITE.COM

 nowmagazine.co.uk

nowmagazine.co.uk

21-гадовая актрыса Хэлен Флэнэган у хуткім часе перабярэцца ў валійскі Суонсі да свайго бойфрэнда — футбаліста мясцовага аднайменнага клуба з прэм’ер-лігі Скота Сінклэйра. У Суонсі яна зоймецца пошукам дома для сябе і бойфрэнда, каб правесці разам Каляды (ну ці Раство).

У пачатку кастрычніка абодва правялі ўікэнд у Парыжы, дзе яна, у прыватнасці, сказала Скоту, што хоча быць з ім разам заўсёды. Гэта ўразіла гульца, пра што згадаў адзін з сяброў Хелен.

Пара пачала сустракацца ў снежні 2009 года, калі Скот гуляў у арэндзе ў «Уігане», які належаў тады «Чэлсі», і жыў у Манчэстары. Пазней маладыя людзі больш размаўлялі на адлегласці пасля таго, як Синклэйр у жніўні мінулага года пераехаў у Суонсі.

Актрыса не хавала, што хоча, каб гулец стаў адзіным у яе жыцці мужчынам. «Скот — дзівосны чалавек. Ён разумны, аддадзены працы і такі смешны. Мы часта паджартоўвалі адно над адным. Мне цяжка было знаходзіцца ўдалечыні ад яго», — сказала яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?