Паcля некалькіх гадоў судовых цяжбаў пачалося высяленне так званых ірландскіх качэўнікаў з паселішча Dale Farm на паўдневым усходзе Англіі ў графстве Эсэкс.

Працэс высялення пачаўся з сутыкненняў з паліцыяй, у якую качэўнікі кідаюць камяні і смецце. Суд пастанавіў, што лагер незаконны, аднак самі пасяленцы з гэтым не згодныя. Dale Farm лічыцца адным з самых буйных паселішчаў «ірландскіх качэўнікаў», дзе пражываюць некалькі сотняў чалавек.

У расійскім перакладзе знакамітага фільма Гая Рычы «Вялікі куш» (Snatch) ірландскіх качэўнікаў (галоўны герой — Майкі О’Ніл у выкананні Брэда Піта) падалі як цыганоў, што не зусім няправільна. Размова ідзе пра этнічную субкультуру ірландскіх качэўнікаў або вандроўнікаў — Irish Travellers. Дарэчы, у апавяданні Конан-Дойла «Стракатая стужка» таксама даецца няправільны пераклад групы, у перакладзе размова ідзе пра цыганоў, хоць насамрэч пісьменнік казаў пра ірландскіх качэўнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?