«Гэта святая праўда! — кажа Ігар Логвінаў, уладальнік кнігарні. — Мы прагледзелі 25 прэтэндэнтаў і спадар Уладзімір падышоў нам дасканала. Па-першае ён цудоўна абазнаны ў сучаснай літаратуры, па-другое ўмее пра яе распавядаць».

Такім чынам, 26 кастрычніка (серада) за прылаўкам кнігарні «логвінаЎ» (Незалежнасці 37А) будзе стаяць аўтар гістарычнай прозы і эсэсіст Уладзімір Арлоў.

Падчас сваёй кароткай працоўнай змены (з 19–00 да 20–30) спадар Уладзімір дасць параду наведнікам, якія кнігі вартыя прачытання і падпіша усім ахвочым сваю нядаўна перавыдадзеную кнігу паэзіі «Усё па-ранейшаму, толькі імёны зьмяніліся».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?