Клуб арыентавання БДУ ладзіць дзвухдзённае арыентаванне на горных роварах.

Чацвер, 27 кастрычніка

17:00 — 20:00 Рэгістрацыя удзельнікаў з Мінска у Цэнтры рэгістрацыі: (Мінск, пр. Незалежнасці, д. 4, п. 463а)

Субота, 29 кастрычніка, Ратамка

12:00 — 13:30 Рэгістрацыя іншагародніх удзельнікаў на месцы старта.

13:30 Урачыстае адкрыццё спаборніцтваў.

14:00 Пачатак асабістага старта на сярэдняй дыстанцыі груп МWN-МТВО. Чаканы час пераможца 45 хвілінаў.

Нядзеля, 30 кастрычніка Ратамка

11:00 Пачатак асабістага старта на доўгай дыстанцыі груп MWN-МТВО. Чаканы час пераможца 90 хвілінаў

15:00 Узнагароджванне ўдзельнікаў спаборніцваў. Урачыстае закрыццё спаборніцтваў. Ад’езд удзельнікаў.

Заяўкі прымаюцца да 23:00 24 кастрычніка года на е-mail: [email protected] ці паштовы адрас 220019, г. Мінск, вул. Ак. Федарава, д. 19, кв. 174.

Не забудзьцеся пазначыць: група (M) Мужчынская, (W) Жаночая ці (N) Аматарская, фамілія, імя, калектыў (клуб), год нараджэння, разрад.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0