Сёння адбыліся апошнія таргі на дадатковай сесіі Беларускай валютна-фондавай біржы. Ужо заўтра дзве сесіі нібыта сальюцца ў адну.

Па невядомых прычынах таргі прайшлі са спазненнем у гадзіну.

Курс даляра апусціўся на 100 рублёў і склаў 8790 рублёў. Гэта ўсё адно вышэй за стартавыя лічбы месяц таму (тады было 8600).

Расійскі рубль ацэнены ў 283 рублі (учора — 286).

Еўра ж апусціўся усяго на 10 рублёў, да 12 610 рублёў.

  • * * *

Курсы ў абменніках нашмат ніжэйшыя. Напрыклад, выгадней за ўсё здаць даляры можна ў «ХоумКрэдытБанку» (па 8410 рублёў), а набыць — па 8650 (у «Беларусбанку» і іншых банках).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0